Брэст: актывісты заклікаюць да ўсебеларускай акцыі супраць адстрэлу бяздомных жывёлаў
Ініцыятыва правядзення такой акцыі ўзнікла ў жыхароў Брэста пасля нядаўняга выпадку ў адным з мікрараёнаў гораду, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства “Камунальнік смяротна паранілі сабаку, у якой засталося сямёра шчанюкоў.
Выпадак выклікаў шырокі грамадскі рэзананс і заахвоціў брэсцкіх абаронцаў жывёлаў перайсці да актыўных дзеянняў.
Падчас мяркуемай акцыі “Спачуванне плануецца прыцягнуць увагу грамадскасці да існуючай праблемы, каб у далейшым можна было дамагчыся адмены знішчэння жывёлаў такім
спосабам, які камунальнымі службамі названы “урэгуляваннем колькасці бяздомных жывёлаў.
Ініцыятары правядзення гэтага мерапрыемства маюць намер распаўсюдзіць інфармацыйныя ўлёткі, дзе будзе пазначана мэта акцыі і змест прапаноў ад абаронцаў жывёлаў.
Вынікам акцыі можа быць збор подпісаў пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта з заклікам цалкам забараніць адстрэл жывёлаў паводле ўсталяваных зараз правілаў.
spring96.org