Хто такі Уладзімір Ульянаў і што ён зрабіў для Беларусі?
7 лістапада Беларусь нязменна адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, ідэйным натхняльнікам якой быў Уладзімір Ільіч Ульянаў, больш вядомы пад прозвішчам Ленін.
Карэспандэнты БелаПАН запыталіся ў мінчукоў, кім жа быў гэты Ульянаў і што ён зрабіў для Беларусі?
«Не ведаю. Я сама не мінчанка».
«Уладзімір Ульянаў? Не памятаю. Можа, пісьменнік — пісаў
пра ваенныя дзеянні?..»
«Сволач ён, чорта лысага сябар! Што ён пакінуў Беларусі? Гэта з-за яго наша маленькая Беларусь страціла ў трыццатыя гады столькі інтэлігенцыі».
«Гэта Уладзімір Ільіч Ленін, які быў правадыром пралетарыяту».
«Ленін? Гэта чалавек, дзякуючы якому ў Расіі ўсё перавярнулася з ног на галаву».
«Наколькі я ведаю, ён быў ініцыятарам вялікага перавароту».
«А хто гэта? Першы раз чую».
«Рэвалюцыянер. Правадыр рэвалюцыі. Шмат чаго зрабіў у Расійскай дзяржаве. Таму ўсюды і стаіць».
«Увогуле не памятаю, праўда. Магчыма, гэта з літаратуры».
«Гарэлку піць забараніў».
«Той, хто стварыў камуністычную партыю. Ведаю, што ў Мінску быў першы з'езд».
«Школы стварыў — дзяцей вучыць навуцы. Ён казаў: «Вучыцца,
вучыцца і яшчэ раз вучыцца!»