Перад акцыяй 7 лістапада затрымалі некалькі нацболаў і маладых камуністаў

7 лістапада беларускія нацыянал-бальшавікі, сумесна з прадстаўнікамі розных беларускіх камуністычных арганізацыяў удзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 97-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі, паведамілі актывісты арганізацыі.



commies.jpg

«Аднак, не ўсім нацболам удалося патрапіць на ўрачысты мітынг, які праводзіўся на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінску. Лідэр беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на выхадзе з метро. Таксама да пачатку мітынгу былі затрыманыя яшчэ 2 маладыя камуністы. Пасля чаго затрыманыя былі дастаўленыя ў Маскоўскае РУУС г. Мінску. Аднак супрацоўнікі міліцыі не могуць патлумачыць канкрэтную прычыну затрымання. Яўген быў выпушчаны з РУУС толькі праз некалькі гадзін пасля заканчэння масавага мерапрыемства. Астатнія нацыянал-бальшавікі змаглі ўзяць удзел у мітынгу, а таксама ў шэсці па праспекце Незалежнасці да помніка Дзяржынскаму, дзе адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак. Лёс двух маладых камуністаў, затрыманых у гэты дзень, да гэтага часу застаецца невядомым», — гаворыцца ў паведамленні нацболаў.

svaboda.org