Сёння да Зямлі наблізіцца велізарны астэроід, але апакаліпсісу не будзе
Увечары 11 ліпеня да Зямлі наблізіцца агромністы астэроід, у выпадку сутыкнення з нашай планетай, гэты аб'ект выкліча самае маштабнае цунамі за ўсю гісторыю, піша replyua.net.
Астэроід дыяметрам 260 метраў навукоўцы адкрылі толькі 23 чэрвеня. Ён наблізіцца да Зямлі ў аўторак каля дзесяці гадзін вечара. Спецыялісты НАСА і іншыя даследчыкі запэўніваюць, што сутыкнення не адбудзецца, і адлегласць паміж Зямлёй і астэроідам на максімальным збліжэнні складзе каля 2,9 мільёнаў кіламетраў. Трэба адзначыць і тое, што аб’ект набліжаецца на хуткасці каля 75 тысяч кіламетраў на гадзіну.
Мадэляванне касмічным агенцтвам сітуацыі сутыкнення астэроіда нашмат меншага памеру (каля 140 метраў) з Зямлёй, паказала, што людзі не перажывуць катастрофы. Такі ўдар нябеснага цела выкліча неверагодна моцнае цунамі, якое змяце ўсё жывое на сваім шляху. Не менш разбуральнай будзе і ўдарная хваля.
Зрэшты, навукоўцы з Уральскага ўніверсітэта ў Расіі ўжо запэўнілі ў тым, што астэроід не пагражае Зямлі, паколькі «трымаецца» зададзенай траекторыі палёту.
replyua.net