Для лідара гурту «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава пракурор запрасіў тры гады «хіміі»

Нагадаем: музыку вінавацяць у абразе чыноўніка.

_9zi0a.jpg

Для лідара гурту «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава пракурор запрасіў 3 гады «хіміі», паведамляе «Белсат».

Уладзіслава Наважылава судзяць за абразу старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

Яшчэ напярэдадні суду музыка казаў, што нічога добрага ад суда не чакае і гатовы да ўсяго — «аж да таго, што закрыюць».

Првцяг суда адбудзецца 21 чэрвеня. Чакаецца, што Уладзіслаў Наважылаў выступіць з апошнім словам.