Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра яшчэ адну смерць на мяжы з Літвой

Па інфармацыі ведамства, учора, 28 лістапада, на беларуска-літоўскай мяжы памежным нарадам знойдзены труп збітага і знясіленага мужчыны неславянскай знешнасці.

Мяжа Беларусі і Літвы, фота "Вечерний Гродно"

Мяжа Беларусі і Літвы, фота "Вечерний Гродно"

Пры аглядзе мясцовасці выяўлены сляды валачэння цела бежанца праз мяжу з тэрыторыі Літвы. Для ўстанаўлення абставін здарэння і прычын смерці выклікана следча-аператыўная група.
Беларускі бок вінаваціць Літву і Польшчу ў «цынічнай і бесчалавечнай палітыцы» ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы.
На сённяшні дзень вядома пра 16 смерцяў на мяжы Беларусі і Еўрасаюза.