Беларусь плануе правесці з Расіяй вучэнне па прыкрыцці мяжы з Украінай

Беларусь плануе правесці з Расіяй шэраг мерапрыемстваў па прыкрыцці паўднёвых межаў нашай краіны. Пра гэта заявіў па выніках нарады з Аляксандрам Лукашэнкам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Як піша БелТА, ён зазначыў, што ў 2022 годзе ў Беларусі і Расіі не запланавана буйных вучэнняў накшталт "Захаду" або "Шчыта Саюза". Пры гэтым запланаваны "комплекс мерапрыемстваў на сярэднетэрміновую перспектыву па прыкрыцці паўднёвых межаў Беларусі".
"Мы плануем правядзенне вучэння сумесна з нашымі калегамі, асноўным стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй", — цытуе агенцтва міністра.
Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку канфлікту Украіны і Расіі ці ў выпадку канфлікту ў Данбасе Беларусь выступіць на баку свайго саюзніка.
Тым часам на фоне міграцыйнага крызісу ўкраінскі бок узмацніў ахову мяжы з Беларуссю, пачаў спецаперацыю «Палессе», а таксама ініцыяваў вучэнне, падчас якога адпрацоўваецца супрацьдзеянне нелегальнай міграцыі.
reform.by