Эколагі паказалі, якімі могуць быць прэміяльныя прадукты будучыні

Стыльную і адначасова жудасную рэкламнаю кампанію пад назвай «Прадукты заўтрашняга дня» запусціла агенцтва Africa, Brasil для некамерцыйнай арганізацыі з ЗША, якая займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, The Nature Conservancy.


У серыі ролікаў распавядаецца, якімі будуць прэміяльныя прадукты будучыні: сапраўдная дажджавая вада ў элегантным флаконе, яблык — 3% ад цяперашняга яблыку, крэм з абаронай ад сонца SPF 350 (хто не ведае, сёння мы выкарыстоўваем крэм з максімальнай абаронай SPF 50).
Кожны «прадукт» абгрунтаваны лічбамі прагнозу эколагаў, якія кажуць, што, да прыкладу, да 2037 году на планеце 2\3 людзей будуць мець абмежаваны доступ да пітной вады.



Паводле marketing.by