Украіна. У Енакіева захоўваюць 100 тон радыеактыўных адкідаў
У Енакіева захоўваюцца радыеактыўныя адкіды. Рэгіёну пагражае экалагічная катастрофа, упэўненыя ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
На часова акупаваных тэрыторыях могуць быць забруджваныя больш за 700 га тэрыторыі прыродна-запаведнага фонду. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады Украіны.
"У Енакіева Данецкай вобласці, цяпер часова непадкантрольнай Украіны, захоўваецца каля 100 тон радыеактыўных адкідаў, уцечка якіх можа пацягнуць экалагічную катастрофу ў рэгіёне", — заявіў старшыня падкамітэту па пытаннях дзяржманітогынга навакольнага прыроднага асяроддзя камітэта ВР па пытаннях экалагічнай палітыкі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Іван Рыбак.
Акрамя таго, намеснік міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Віктар Вакараш паведаміў, што на часова акупаваных тэрыторыях пашкоджана больш за 700 га тэрыторыі прыродна-запаведнага фонду. У сувязі з гэтым дэпутаты плануюць стварыць спецыяльную працоўную групу, каб даследаваць стан асобных прадпрыемстваў на ўсходзе Украіны, ацаніць пагрозы, распрацаваць і імплементаваць план дзеянняў для ўрэгулявання праблемных экалагічных пытанняў.
Раней аб магчымым забруджванні заявіла Ірына Герашчанка.
Паводле Корреспондент.net