Сёння Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя
Галоўнае экалагічнае свята заснаванае 45 гадоў таму Генасамблеяй ААН і з
таго часу адзначаецца штогод больш чым у 100 краінах свету, у тым ліку і
ў Беларусі. Слоган «Я з прыродай» стаў дэвізам Сусветнага дня
навакольнага асяроддзя 2017 года.
Дата яго правядзення звязана з адкрыццѐм у гэты дзень Канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі. Канферэнцыя прыняла дэкларацыю, што змяшчае 27 прынцыпаў, якімі павінны кіравацца ўсе дзяржавы ў сваёй дзейнасці, накіраванай на ахову навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. У ёй упершыню было абвешчана, што ахова і аздараўленне навакольнага асяроддзя для цяперашніх і будучых пакаленняў з'яўляецца першаснай задачай чалавецтва.
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя заснаваны для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя, неабходнасці прыняцця практычных мер па прадухіленні глабальнага экалагічнага крызісу.
Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне стану навакол.
Да сённяшняга свята ў Мінску прымеркавана экскурсія ўздоўж Свіслачы з Гарадскім Ляснічым
Месца і час сустрэчы: 5 чэрвеня ў 19.45 за будынкам Спартыўна-забаўляльнага комплексу «Falcon Club», пр-т Пераможцаў, 20.
Падчас маршруту Ігар Корзун раскажа пра вадатокі Мінска, ідэях, якія зрабілі б нашу сталіцу больш прыязнай да навакольнага асяроддзя. Пазнаёміць з праблемамі стану ракі Свіслач і раскажа, чым пагражае аздабленне рэк бетонам.