Футбольная зборная Беларусі ўпала на 95-е месца сусветнага рэйтынгу

У кастрычніцкім рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі футбола (FIFA) зборная Беларусі апусцілася на пяць радкоў.

Самастойнай камандай зборная Беларусі пачала гуляць з 1992 года і тады атрымала 146-ю пазыцыю ў сусветным рэйтынгу. Найвышэй беларусы ўзняліся ў 2011 годзе, калі камандай кіраваў нямецкі спецыяліст Бернд Штанге — 36 месца. Ад таго часу назіралася паніжэнне ў рэйтынгу, нагадвае «Свабода».

Згодна з абноўленым рэйтынгам FIFA, зборная Беларусі заняла 95-е месца, вышэй — Люксембург (94) і Грузія (93), а следам размясціліся Кыргізстан (96) і Конга (97).

У цяперашні адборачны цыкл да чэмпіянату свету-2022 выхаванцы галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева выдалі адзін з найгоршых вынікаў, пацярпеўшы сем параз запар і ўсталяваўшы новы антырэкорд разгромаў — 0:8 ад Бельгіі. Цалкам заканамернае апошняе месца ў сваёй групе Е.

Заключны паядынак калектыў правядзе 13 лістапада супраць Уэльса (19-е месца ў рэйтынгу FIFA). 

Узначальваюць топ сусветнага футбола зборныя Бельгіі, Бразіліі, Францыі, Італіі, Англіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: