Гістарычны цэнтр Берасця хочуць забудаваць шматпавярховікамі

Распрацавалі схему будаўніцтва і рэканструкцыі гістарычнай часткі Берасця. Там маюць з’явіцца шматпавярховыя дамы, офісы і гандлёвыя цэнтры.

У гістарычным цэнтры стаіць больш за 200 будынкаў. Усе яны – пад кантролем Міністэрства культуры. Аднак толькі 15 з іх атрымалі 3-ю катэгорыю гістарычнай каштоўнасці, астатнія аб’екты ў спісе – без статусу. Гэта дае права больш свабодна праводзіць рэканструкцыю. Незалежныя эксперты ўжо акрэслілі яе як “брутальную.

524f141e189d2a00968c3d48cadd4159.jpg

У найбліжэйшыя пяць гадоў чакаецца рэканструкцыя 48 будынкаў. Паводле інфармацыі гарвыканкаму, у спіс увайшлі: офісны будынак «Белзнешэканомбанку» на вуліцы Леніна, 66; жылы дом на вуліцы Леніна, 50; інтэрнат епархіяльнага кіраўніцтва на вуліцы Гогаля, 74. Большасць аб'ектаў са спісу знаходзіцца ў стадыі праектавання, узгаднення, пошуку інвестараў.
На некаторыя дамы інвестары ўжо знайшліся. Напрыклад, прадпрыемства «Ital-Invest» выказала жаданне пабудаваць вялікі гандлёвы цэнтр на пляцоўцы, абмежаванай вуліцамі Куйбышава, Савецкай, Дзяржынскага і праспектам Машэрава. Будоўля пацягне з сабой адсяленне жыхароў раёну, якім такая перспектыва не падабаецца.
“Мы не ведаем пакуль дакладнага плану рэканструкцыі, але ў гарвыканкаме кажуць, што грошы на нашае высяленне ўжо шукаюць, – кажа мясцовая жыхарка Святлана Маркевіч. – Мы чакалі зусім іншага – невялікіх будынкаў, стылізаваных пад даўніну. Але інвестары хочуць бачыць у цэнтры шматпавярховыя дамы, офісы ды вялікія гандлёвыя цэнтры.
Разам з тым, адзін з гістарычных помнікаў берасцейцам пакуль удалося адстаяць. Гаворка ідзе пра дамы на вул. Савецкай 43 і 45. На прапанову мэра гораду Аляксандра Палышэнкава чэшская кампанія “Develepment мелася будаваць там гатэль. Аднак горадабудаўнічая рада пры Берасцейскім гарвыканкаме праект адхіліла. Доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская адзначае: “На паседжанні прапанавалі выставіць праект на конкурс, аднавіць будынак у тым выглядзе, у якім ён быў збудаваны. Яшчэ адна прапанова паступіла ад уладальніка, што ён сам будзе інвестарам забудовы.

belsat.eu