Ганну Смілевіч аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Кіраўніка «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года.
![Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік з МБНФ дапамагаюць ініцыятыве Змітра Дашкевіча Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік з МБНФ дапамагаюць ініцыятыве Змітра Дашкевіча](/img/v1/images/mova1_660x440.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік з МБНФ дапамагаюць ініцыятыве Змітра Дашкевіча
Суд палічыў, што Ганна Смілевіч парушыла закон аб масавых мерапрыемствах.
«Самае цікавае, што на суд яе не запрашалі, проста даслалі да хаты пастанову з суду», — паведамляецца ў суполцы «Моладзі БНФ» у Фэйсбуку.
Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі.
Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).
У зборы подпісаў у тым ліку ўдзельнічала Ганна Смілевіч – на яе таксама быў складзены пратакол.