Слядамі гастралёра 22-й брыгады ГРУ

Ёсць выпадкі, калі гора-канспіратары з УС РФ, у тым ліку з спецназу ГРУ, трапляюць у нашае сеціва паноўна і гэты рэцыдыў інакш як идыятызмам не назавеш.



idiot_642x336.jpg

Мінула 9 месяцаў з моманту публікацыі аднаго з гучных OSINT-раследаванняў InformNapalm “Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22-й брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску”, у якім былі пададзеныя сведчанні, якія пацверджваюць прысутнасьць у акупаваным Луганску групы вайскоўцаў 22-й брыгады спецыяльнага прызначэння (в/ч 11659, мейсца дыслакацыі п. Сцяпны, Растоўская вобласьць) галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генеральнага штабу УС РФ. У выніку публікацыі старонкі фігурантаў, вядома ж, былі выдаленыя.

Адным з галоўных фігурантаў пазначанага раследавання быў расійскі “Форэст Гамп” — санінструктар-выведнік, кантрактнік Іскандэр Гарыпаў, якія выклаў у сваім профілі серыю фатаздымкаў, зробленых на тле славутасцяў Луганска — помніку танку часоў Першай сусветнай вайны “Марк-5”, у парку Дружбы Народаў і ў Заапарку, праз што “зліў” інфармацыю пра баявую камандыроўку падраздзялення 22-й брыгады спецназа ГРУ ва Украіну. Праз 9 месяцаў Гарыпаў патрапіў да нас зноў у новым вобразе “Сашы Доктара”.

Далей чытайце тут

Пераклад Дзяніса Івашына

Паводле: InformNapalm