«Інтэрнэт-пікетоўцы» абскарджваюць свае штрафы

Гродзенскія сябры ГА “БАЖ” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, а таксама праваабаронца Раман Юргельпадалі касацыйныя скаргі ў абласны суд.



sazon_hilm_jurgel.jpg

Яны аспрэчваюць пастановы, якія вынесла 3 красавіка ў дачыненні да іх суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел, — інфармуе праваабарончы сайт spring96.org.

Суддзя звінаваціла праваабаронцаў у правядзенні несанкцыянаванага пікету (парушэнне арт. 23.34 КаАП). Падставай для абвінавачання сталі размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі, паводле якіх міліцыянты склалі пратаколы.

Суддзя вырашыла, што кожнаму з “пікетоўцаў” належыць выплаціць штраф памерам 25 базавых велічынь (3 мільёны 735 тысяч рублёў).

Грамадскія актывісты даводзяць, што не планавалі і не праводзілі ніякага масавага мерапрыемства, і лічаць абвінавачанне палітычным пераследам. Яны звяртаюць увагу на тое, што разгляд справаў адбываўся не ў судзе, а ў будынку РАУС Ленінскага раёна Гродна. Праваабаронцы перакананыя, што гэта зроблена з мэтай пазбегнуць розгаласу, бо на слуханні ў РАУС журналістаў не дапусцілі.

Аналагічныя выпадкі прыцягнення да адказнасці за фотаздымкі ўзгадваюцца ТУТ

baj.by