Юры Зісер: У Беларусі Гаўла зломяць
Юры Зісер, прысутны на традыцыйнай вечарыне ўшанаваньня памяці Вацлава Гаўла, якая праходзіла ў памяшканні амбасады Чэхіі, выказаў сумнеў у тым, што такі чалавек, як Вацлаў Гавел, мог бы стаць прэзідэнтам у Беларусі.
«Я вас расчарую, але для моладзі імя Гаўла ўжо нічога не значыць, — кажа заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Паводле яго, такі «мяккі» чалавек, як Гавел,
мог стаць прэзідэнтам толькі ў краіне з больш дэмакратычным менталітэтам і перакананнямі.
«У Беларусі Гаўла зломяць, — тлумачыць Юры Зісер. — Тут пераможа чалавек, які ўмее шмат абяцаць. Былі ж выбары 1994-га году і мы бачылі, што адбылося. У нас розныя
краіны. Думаю, Гавел Беларусі не пагражае».
Такі прагноз Зісер робіць на найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. «Але нарэшце грамадства дарасце», — кажа ён.
Паводле svaboda.org