Купі латарэйны квіток праз інтэрнэт — выйграй падарунак ад Папы Францішка

Дабрачынная латарэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Года Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане.

Папа Францішак

Папа Францішак


Папа Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 г.
Па традыцыі прызы для латарэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод.
Латарэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна будзе набыць у публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, а таксама на сайце www.vaticanstate.va. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2017 г.
Падобная дабрачынная латарэя будзе праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў чацвёрты раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам.
Паводле catholic.by