Марына Касінерава: абяцаныя ўладай «зачысткі» пачаліся
Сёння, 30 верасня, сілавікі прыходзілі ў кватэру, дзе прапісаны Вячка Касінераў
![Марына Касінерава Марына Касінерава](/img/v1/images/238218611_1498123093872613_5756691076369691998_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марына Касінерава
Раніцай сілавікі прыходзілі ў кватэру, дзе прапісаны Вячка Касінераў. Пра гэта анархістка, актывістка, якая дапамагала палітвязням, Марына Касінерава напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Пры гэтым, была чамусьці выламаная паштовая скрыня і ледзь не выбітыя ўваходныя дзверы ў кватэру, дзе пражываюць кватаранты, бо большасць сямейнікаў вымушана пакінулі Беларусь праз пагрозу жыццю».