Мігранты — пра беларускіх сілавікоў: «Яны спустошылі нашыя кішэні, а ўначы сілай адвезлі да мяжы»

Пара з Ірана тры дні правяла ў лесе на беларуска-польскай мяжы без ежы і грошай. Як так выйшла, яна расказала карэспандэнту DW.

Жанчына сказала, што страціла сваё ненароджанае дзіця.

«Шэсць дзён таму я павалілася, у мяне пачаўся крывацёк, цяпер я больш не цяжарная».

Пара апавяла, што праз 10 дзён пасля таго, як яны пакінулі Мінск, іх літаральна выштурхнулі ў памежную зону.

«Беларуская міліцыя забрала ў нас усе грошы, — сказаў мужчына. — Мы аддалі ім грошы, каб яны купілі нам ежу і актывавалі нашыя сім-карты для тэлефона, але яны так нічога нам і не прынеслі.

Яны спустошылі нашыя кішэні, а ўначы сілай адвезлі нас да мяжы».

Польскія валанцёры прывезлі гэтай пары ежу, цёплыя рэчы і выклікалі памежнікаў, якія забралі мігрантаў.

15 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 592 спробы незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. 1 мігранта затрымалі, астатніх развярнулі. 10 чалавек затрымалі за дапамогу мігрантам. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што мяжу дапамагаюць ахоўваць больш як тры тысячы жаўнераў.

У Літве спынілі 35 спробаў, у Латвіі — 20.

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: