Польскія памежнікі затрымалі тых, хто дапамагаў мігрантам перасякаць мяжу
Сярод затрыманых таксама грамадзянін Беларусі.

Польскія памежнікі затрымалі 5 замежнікаў, якія дапамагалі нелегальным мігрантам перайсці мяжу. Сярод іх былі: двое грамадзян Сірыі, грамадзянін Грузіі, Казахстана і грамадзянін Беларусі.
Усяго за апошнія суткі ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю спрабавалі трапіць 524 мігранты.