Беларусы — найбуйнейшая група іншаземцаў, якая сёлета атрымала прытулак у Польшчы

За першыя тры кварталы бягучага года заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5200 замежнікаў, піша Польскае радыё.

1611902689_1.jpg

За першыя тры кварталы гэтага года такія заявы падалі амаль 5200 замежнікаў.
Прэс-сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк паведаміў, што да канца верасня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістана і Беларусі:
— Такія заявы найчасцей падавалі грамадзяне Афганістана — 1700 чалавек, у тым ліку эвакуяваныя ў Польшчу супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгенту і дыпламатыі. На другім месцы грамадзяне Беларусі — 1400 чалавек. Далей Расіі — 800 чалавек, Іраку — 500 і Украіны — 200 чалавек.
Амаль у палове выпадкаў былі вынесены станоўчыя рашэнні:
— Абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным з Беларусі — 733 асобы, Расіі — 64 асобы і Турцыі — 48 асоб. У дачыненні да 941 іншаземца былі выдадзеныя адмоўныя рашэнні. У асноўным гэта былі грамадзяне Расіі і Украіны.