На выездзе з Беларусі затрымалі фургон з 27 мігрантамі
Мігрантаў нелегальна правозіў праз мяжу грамадзянін Украіны, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Учора супрацоўнікі пагранічнага паста ў Мельніку затрымалі ўкраінца, які перавозіў 27 імігрантаў з Ірака на транспартным сродку, які належыць папулярнай кур'ерскай кампаніі.
twitter.com/Straz_Graniczna
У нядзелю, 17 кастрычніка, на мяжы былі зафіксаваныя 542 спробы незаконнага перасячэння мяжы, а 4 чалавекі з Іраку былі затрыманыя.
З пачатку гэтага месяца такіх спробаў было ўжо 9,6 тысячы.