Мінскі аэрапорт адмяняе рэйсы
Мінскі аэрапорт паведамляе пра адмену шэрагу авіярэйсаў, прынамсі, да 2 сакавіка.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Так, не адбудуцца рэйсы авіякампаніі Turkish Airlines са Стамбула ў Мінск і назад з прычыны адмены:
- ранішнія (TK-284/283) да 02.03.2022- вячэрнія (TK-286/285) да 01.03.2022
Таксама адменены на сёння рэйс авіякампаніі "Азімут" па маршруце Растоў-на-Доне - Мінск - Растоў-на-Доне.
Гэта звязана з закрыццём часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі.