На скаргу жыхара Пінска на агрэсіўнасць расійскага ТБ адказалі адпіскай
Жыхар Пінска, які звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі, КДБ і Берасцейскі абласны выканкам з просьбай абараніць краіну ад агрэсіўнай прапаганды расейскіх СМІ, атрымаў ад усіх установаў адказы.
Чыноўнікі даводзяць, што фактаў знявагі няма, свабода слова і думкі ў краіне гарантуецца, нацыянальнай пагрозы таксама не выявілі.
— Адказам не задаволены, таму што напісалі, маўляў, мы разглядзелі, але не пабачылі нічога, што было б супраць краіны, супраць Лукашэнкі. Краіна ім нафіг патрэбная. Гэта страшна, — кажа пінчук Дзмітрый Тарасюк.
Акрамя таго, да пінчука наведаліся праваахоўнікі, абвінавацілі яго ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі ў сацыяльных сетках і часова канфіскавалі кампутар для праверкі. Самога пінчука дапыталі і адпусцілі, а вось маёмасць паабяцалі вярнуць пасля адпаведных працэдур.
Нагадаем, што жыхар Пінска Дзмітрый Тарасюк звярнуўся ў Мінінфармацыі, КДБ і Брэсцкі абласны выканкам з патрабаваннем абмежаваць трансляцыю расейскіх СМІ у Беларусі. Ён адзначыў канкрэтныя каналы і перадачы, якія дазваляюць сабе знявагу ў дачыненні да нашай краіны.
Паводле www.racyja.com, spring96.org