На вуліцы Чабатарова ўзнік народны мемарыял (фотафакт)
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Антона Матолькі.
На вуліцы Чабатарова, якая знаходзіцца ў Мінску ў Трактаразаводскім пасёнлку, узнік надпіс «Не забудзем». На огэтым месцы тыдзень таму жорстка затрымлівалі людзей, якія сабраліся, каб калонай рушыць у цэнтр на нядзельны марш. Затрыманні былі настолькі жорсткімі, што да людзей выклікалі хуткую дапамогу.
Як паведамляе тэлеграм-канал, надпіс пастаянна зафарбоўваюць камунальныя службы, але ён узнікае зноў.