У Мінску пачынаюцца затрыманні
Інфармацыя з'яўляецца ў тэлеграм-каналах ад відавочцаў.

Удзень 13 верасня ў Мінску пачаліся затрыманні людзей, якія збіраюцца на вялікі марш у цэнтр горада. Пра гэта пішуць у тэлеграм-каналах. Затрымалі некалькі чалавек на праспекце Маякоўскага.
13 верасня анансаваны Марш герояў, маршрут якога прапануецца ў Дразды. Тыдзень таму ўдзельнікаў марша таксама затрымлівалі яшчэ на выхадзе з раёнаў. Тады на марш у цэнтры сабралася больш за 130 тысяч чалавек.
Зраніцы 13 верасня ў Мінск сцягнута вайсковая тэхніка, цэнтр агароджаны.

Плошча Незалежнасці

Праспект Незалежнасці