Начальніка міліцыі Марыупаля прааперавалі, ён у цяжкім стане

Начальнік Марыупальскай гарадской міліцыі Валерый Андрашчук, напярэдадні вызвалены з палону, праапераваны вечарам 12 мая. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, перадае "5 канал".



valieryj_andrashcuk.jpg

Начальнік Марыупальскай гарадской міліцыі Валерый Андрашчук

"Прайшла сёння аперацыя, стан цяжкі, але мы спадзяемся... Дай Бог, ён пойдзе на папраўку", — паведаміў Авакаў
 

Міністр абверг інфармацыю аб тым, што за вызваленьне Андрашчука быў выплачаны выкуп у 200 тысяч долараў, адзначыўшы пры гэтым, што мела месца пасярэдніцтва "некаторых аўтарытэтных людзей".
 

"Я ўчора ўвесь дзень назіраў заявы асобных палітыкаў і іншых людзей пра тое, што яны ўдзельнічаюць, што яны чымсьці займаюцца і г.д. Давайце не спекуляваць на гэтую тэму: ўкраінская дзяржава ніякіх прамых або ўскосных перамоваў з тэрарыстамі не вядзе, ніякіх абменаў не адбываецца", — запэўніў Авакаў.
 

"Мы яго (Валерыя Андрашчука) вызвалілі. Як — пра гэта мы скажам крыху пазней. Ні пра якія грошы і вульгарны абмен гаворка не ідзе. Пра пасярэдніцтва некаторых людзей дастаткова аўтарытэтных — ідзе. І я ім за гэта ўдзячны", — дадаў ён.
 

Як паведамлялася, начальнік міліцыі Марыупаля Валерый Андрашчук быў выкрадзены 9 мая ў ходзе сутыкненняў у горадзе. 12 мая Андрашчука вызвалілі — ён вельмі моцна паранены, але жывы.