Павешаны ў Марыупалі — не кіраўнік гараддзела міліцыі
Чалавека, якога знайшлі павешаным на ўскраіку Марыупаля, не належыць кіраўніку мясцовай міліцыі Валерыю Андрашчуку. Інфармацыю аб яго гібелі "5 каналу" абвергла інфармаваная крыніца ў сілавых структурах.
Фота infosmi.net
Раней
прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што правярае інфармацыю аб гібелі кіраўніка Марыупальскай міліцыі Андрашчука. Пра яго смерць — быццам бы праз павешанне — сёння
паведамілі некалькі данецкіх інтэрнэт-выданняў і сайт сепаратыстаў.
Андращук знік яшчэ 9 мая ў ходзе штурму ўзброенымі сепаратыстамі будынка гарупраўлення МУС.