Насельніцтва Зямлі 15 лістапада дасягнула 8 мільярдаў
Колькасць людзей на Зямлі працягвае павялічвацца. 15 лістапада сукупнае насельніцтва планеты дасягнула 8 мільярдаў чалавек. Адзначым, што самымі населенымі краінамі з'яўляюцца Кітай і Індыя — там сумарна пражывае каля трох мільярдаў людзей.
![to_pa_ju_ej_oczen_bo_szih_i_jarkih_71590109.jpg to_pa_ju_ej_oczen_bo_szih_i_jarkih_71590109.jpg](/img/v1/images/to_pa_ju_ej_oczen_bo_szih_i_jarkih_71590109.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Лічба ў 8 мільярдаў — адначасова нагода для святкавання і гучны
заклік да чалавецтва знайсці рашэнні праблем, якія стаяць перад намі. Перавярніце лічбу 8 і вы атрымаеце сімвал бясконцасці. Складаючы восем мільярдаў, мы можам фарміраваць нашу агульную будучыню», — гаворыцца ў заяве Фонду народанасельніцтва ААН.
Чакаецца, што наступны мільярд дадасца прыкладна праз 14,5
гадоў, да 2037 года.
Згодна з прагнозамі, насельніцтва свету дасягне піка ў 10,4 мільярдаў чалавек у
2080-х гадах і застанецца на гэтым узроўні да 2100 года.
![Садзьмуліся хутка. Расія заявіла аб вяртанні ў збожжавую здзелку Садзьмуліся хутка. Расія заявіла аб вяртанні ў збожжавую здзелку](/img/v1/images/ee35a2c4ed314788aec54ee3de19bc36_1920x960px_1x.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)