Новы мем у Байнэце: непаслухмяны спецназавец

У беларускім інтэрнэце з’явіўся новы мем — непаслухмяны спецназавец. Відэа відавочцы знялі сёння, 6 снежня, падчас нядзельных пратэстных акцый у Мінску.

boecz_920x666.jpg


На кадрах адзін з байцоў, якія прыехалі ў сталіцу разганяць пратэстоўцаў, стаіць у чарзе ў грузавік, каб адправіцца назад у частку. Ці то ён загледзеўся ў бок, ці то пасварыўся з калегам і адвярнуўся ад яго — яго калега, магчыма, камандзір, уладным жэстам, схапіўшы яго за тыльную частку шлема, накіроўвае на пасадку, піша REFORM.by.

З боку выглядае, што байцу вельмі не хочацца вяртацца ў частку.