Палітвязень Іван Дуброўскі выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў тэрмін
32-гадовага Івана Дуброўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), нагадваюць праваабаронцы.
Паводле следства, абвінавачаны ў верасні 2020 прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён нібыта наўмысна спыніў свой аўтамабіль «Toyota Yaris» у цэнтральнай частцы Гродна на мосце праз Нёман, чым перашкаджаў руху іншага транспарту.
27 студзеня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім
Галубовіч прысудзіў Івану 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд
пастанавіў канфіскаваць аўтамабіль «Toyota Yaris» у даход дзяржавы як сродак
здзяйснення злачынства.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.