Палітвязня Дзмітрыя Паліенку пераводзяць у лякарню ў Жодзіна

Адміністрацыя калоніі ўжо не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня — 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенку пераводзяць у лякарню ў Жодзіна.

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода"

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода"

Пра гэта паведамляе сяброўка актывіста Марына Насенка.

“Дзякуючы намаганням рэпрэсіўнай пеніцытарнай сістэмы Беларусі Дзмітрыя Паліенку пераводзяць у лякарню ў Жодзіна. Такім чынам, адміністрацыя калоніі ўжо не можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сур'езныя праблемы са здароўем, а дакладней з нагой, на якой не загойваецца рана больш за 7 месяцаў. Да ўсяго гэтага дапасоўваюцца рэгулярныя прыступы астмы”, — піша Марына Насенка у Фэйсбук.

Пра тое, што палітвязень мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, грамадскасць даведалася амаль месяц таму. Рана на назе палітвязня доўгі час не загойваецца, нават з'явілася падазрэнне на гангрэну. Але турэмны доктар не ведаў, як яго лячыць, таму ўвогуле не распачынаў ніякіх мер па здароўю палітвязня. Нарэшце адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне перавесці Дзмітрыя Паліенку ў лякарню.

spring96.org