Папаха і расійскі трыкалор. У мінскім аўтобусе заўважылі незвычайных «ветэранаў»
Сталыя людзі ехалі святкаваць. Іх незвычайны выгляд прыцягнуў увагу мінчукоў.
Незвычайных «ветэранаў», якія
ехалі на святкаванне Дня Незалежнасці, заўважылі ў мінскім аўтобусе. «У
абодвух грудзі ў ордэнах. Не якіх-небудзь. Заўважыў у кожнага па ордэне Леніна,
напрыклад, — піша святар Аляксандр Шрамко, які бачыў «ветэранаў» на
ўласныя вочы. — У «казака» нашыўка «Расія» з трыкалорам.
Акрамя таго, вязуць сцягі, адзін з іх таксама трыкалор. Казак з трыкалорам у
Вялікую айчынную вайну, гэта як вам? А вы кажаце Бандэра».
Пад трыкалорам, які сёння выкарыстоўваецца
як дзяржаўны сцяг Расіі, у годы ВАВ ваявалі з Чырвонай арміяй часці Рускай
вызваленчай арміі генерала Уласава. У ёй былі і казацкія фарміраванні, нагадвае «Еўрарадыё».
У беларускіх мерапрыемствах, прысвечаных
перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, часта прымаюць удзел людзі з сцягамі ў
колерах Георгіеўскай стужкі. Здараецца, што прыходзяць і людзі пад сучаснымі
расійскімі трыкалорамі.