«Як можна адзначаць Дзень незалежнасці, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам?»
Святлана Ціханоўская зрабіла заяву з нагоды 3 ліпеня.
«3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад акупацыі. Ці маглі нашы дзяды ў сорак чацвёртым уявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй — але ўжо не чужой дзяржавай, а сваёй?» — цытуе Святлану Ціханоўскую БелаПАН.
Палітык падкрэсліла, што
краіне патрэбныя нацыянальныя святы. Аднак заўважыла, што «нашы продкі
змагаліся за тое, каб мы маглі жыць у моцнай і квітнеючай свабоднай
краіне».
Сёння ж, сцвярджае
Ціханоўская, мы назіраем «разруху, якія абвальваюцца масты, знікае электрычнасць, памяншаюцца зарплаты і гатовыя турмы для ўсіх нязгодных».
Яна не разумее, як можна
адзначаць Дзень незалежнасці, калі «ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым
суверэнітэтам? І няўжо праўда можна паверыць, што феерверкі і канцэрты здольныя
адцягнуць нас ад крызісу ў краіне?»