Пажар у хмарачосе ў цэнтры Дубаю
У цэнтры Дубаю загарэўся хмарачос, у якім размешчана адна з галоўных гарадскіх гасцініц "The Adress Hotel". Пажарныя каманды ўжо прыбылі на месца здарэння і прыступілі да тушэння агню. Пацярпеў адзін чалавек, перадае Еўраньюс.
![dubai_no.jpg dubai_no.jpg](/img/v1/news/full/dubai_no.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота www.ntv.ru
Прычыны і плошча пажару ўдакладняюцца. Гатэль "Address" размешчаны паблізу з хмарачосам Бурдж-Халіфа — самым высокім будынкам у свеце.
Працу ратавальнікаў ўскладняе тое, што ў гэтым раёне сабраліся дзясяткі тысяч
адпачывальнікаў. Жыхары і госці Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў традыцыйна сустракаюць
тут Новы год.