Святочнае шоу на Белсаце «Новае пакаленне на Новы год»

Для тых, хто стаміўся ад расійскай папсы, віншаванняў не нашых прэзідэнтаў ці проста хоча пачуць і пабачыць нешта новае, беларускае і цікавае, "Белсат" прапануе сваё святочнае шоў. Паглядзець яго можна будзе тут.  



z_novym_hodam.jpg

А пакуль вось вам анонс шоў і віншаванне ад супрацоўнікаў тэлеканалу :)

«Гэтае святочнае шоу — спроба паказаць пэўны зрэз беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Калі мы запрашалі ў праект, мы арыентаваліся найперш не толькі на імёны, але і на актуальнасць творчасці. Хацелі паказаць тых выканаўцаў, якія не частыя госці на беларускіх тэле- і радыёканалах, некаторыя з іх яшчэ толькі пачынаюць свой шлях, але маюць талент і харызму. Больш за тое, хацелася спалучыць у кожным нумары розных з музычнага мыслення асобаў, каб паглядзець што з гэтага выйдзе. Эксперымент па злучэнню розных стыляў і жанраў прайшоў удала — тут кожны з дуэтаў можна ставіць у прыклад, бо ў кожным з 10 нумароў ёсць свая непаўторная разынка», — кажа Сяргей Будкін.

Яскравы канферанс святочнага вечару забяспечаць вядоўцы — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў і акторка «Свабоднага тэатру» Юлія Шаўчук, а павіншуюць гледачоў вядомыя і шанаваныя асобы.

Глядзіце канцэрт вечарам 31 снежня онлайн на старонцы Белсату.

Адразу пасля святочнага канцэрту «Белсату» глядзіце ў эфіры тэлеканалу канцэрт ўкраінскага гурту «Океан Ельзи». Выступ, які будзе паказаны, адбыўся ў Кіеве і быў прысвечаны 20-годдзю гурта. Канцэрт сабраў больш за 75 000 прыхільнікаў з усяго свету і стаў афіцыйна зарэгістраваным канцэртавым рэкордам Украіны.