Пратэст таксістаў у Гродна: «Самі прыдумалі — самі плаціце!»

Такім чынам таксісты выказалі сваё стаўленне да абавязковага ўсталявання ў кожную машыну сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО).



siarhiej_vieramiejenka_zleva.jpg

Гэта робіцца без згоды саміх таксістаў ды за іх кошт: апарат абыдзецца ў Br 3,5–4 мільёны, а яго абаненцкае абслугоўванне  — у Br 75 тысяч штомесяц.

belsat.eu__wp_content_uplo_37e8f3f67f78ff1889bb7a850a6924e4.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_01d30c4880e4a13fba1befd2106fe744.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_d85114ea8f02981c10e33cada2100220.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_0db272b349e5efa6781a71be501e906a.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_9e0d94a3fd532d8da778c6addd45bd1c.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_61053a925c126210875cfd359d272118.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_0f9d5822b52b8cf51073d003cec879c4.html

    «Мы хочам данесці ўладам, што для нас гэта непрымальна», — тлумачыць удзельнік ініцыятывы Сяргей Верамеенка. — «Мы не ў стане аплаціць іхныя новыя сродкі кантролю. Самі прыдумалі — хай самі і аплочваюць!».

    Яшчэ адно новаўвядзенне — абавязковыя тэрміналы для разліку банкаўскімі карткамі ў кожным аўто. Пастанова аб гэтым уступіла ў дзеянне яшчэ з 1 студзеня 2016 года, але пакуль падаткавікі таксістаў яшчэ не штрафуюць за адсутнасць апарату, таму шмат хто яшчэ не сутыкнуўся з праблемай.

    Пры гэтым набываць кіроўцаў змушаюць расейскія тэрміналы, якія каштуюць па 4 мільёны рублёў, а не польскія, скажам, якія можна прыдбаць ад…5 еўра. Як доказ таксісты далучаюць да зваротаў копіі старонак польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў.

    «У Горадні багата таксістаў, так ніхто дакладна не падлічыў», — працягвае Верамеенка. — «Адзін толькі радыёканал, праз які людзі збіраліся і дамаўляліся, налічвае больш за 1000 чалавек. Таму некалькі тысячаў набярэцца. Уявіце, колькі незадаволеных».

    Таксісты дамовіліся, што зноўку збяруцца на наступную акцыю праз тыдзень — у панядзелак 28 сакавіка а 12:00.

    belsat.eu Tags: Гораднятаксистытаксоўкі