Прэмія “З адкрытым забралам” — Раісе Міхайлоўскай

У Мінску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне — праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай.  



premia_01_t1.jpg

У мінулым годзе прэмію “З адкрытым забралам” атрымаў Мікалай Статкевіч

Уганараванне пройдзе падчас вечара памяці былога міністра ўнутраных спраў незалежнай Беларусі, зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі ўручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане "Абаронцы Айчыны".

У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

У 2011 прэмію атрымаў палітвязень Мікалай Статкевіч.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) у пятніцу, 22 лютага, у 15-30.

spring96.org