Профіль праўладнай спявачкі Алены Ланской выдалены з Instagram
У яе было 22 тысячы падпісчыкаў.

24smi.org
Профіль беларускай спявачкі Алены Ланской выдалены ў інстаграме. На яе акаунт былі падпісаныя каля 22 тысяч карыстальнікаў.
Раней артыстка неаднаразова выказвалася ў падтрымку Лукашэнкі, сцвярджала, што пратэсты праплочаныя, і прызнавалася, што дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг ёй падабаецца, таму што ён правільны нават з пункту гледжання чакр, адзначае «Kyky».
Раней з інстаграма зніклі профілі іншых вядомых прыхільнікаў дзеючай улады — у прыватнасці спевака Аляксанра Саладухі, сясцёр-спявачак Груздзевых, дэпутаткі Марыі Васілевіч.
