У Instagram выдалены акаўнт Наталлі Эйсмант

Уліковы запіс Наталлі Эйсмант у Instagram недасяжны: карыстальнікаў сустракае паведамленне, што Запытаная старонка не існуе, заўважыў onliner.by.

ekranny_zdymak_z_2021_01_06_14_03_00.png


Калі ўвесці ў пошук адрас уліковага запісу, можна даведацца, што акаўнт налічваў як мінімум 5,5 тыс. падпісчыкаў, у ім было апублікавана 114 пастоў.
Нагадаем, учора за парушэнне Правілаў карыстання сэрвісам быў заблакаваны уліковы запіс Алены Ланской. Спявачка завяла новы акаўнт, які пазначаны як "новы часовы", у ім налічваецца 319 падпісчыкаў. Ланская заявіла, што пачакае суткі і, калі старонку не разблакуюць, падасць заяву ў міліцыю "для расследавання гэтай справы".
Па якіх прычынах недаступны акаўнт прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, невядома.