Рада беларускай інтэлігенцыі запланавала сустрэчы з грамадскасцю ў рэгіёнах

Грамадзянская ініцыятыва “Рада беларускай інтэлігенцыі запланавала сустрэчы з грамадскасцю ў рэгіёнах Беларусі. Такое рашэнне была прынятае на чарговым пасяджэнні РБІ, якое адбылося 18 красавіка ў Мінску.



Грамадзянская ініцыятыва “Рада беларускай інтэлігенцыі запланавала сустрэчы з грамадскасцю ў рэгіёнах Беларусі. Такое рашэнне была прынятае на чарговым пасяджэнні РБІ, якое адбылося 18 красавіка ў Мінску.
Як адзначыў старшыня рады, педагог і канарэжысёр Уладзімір Колас, сустрэчы з грамадскасцю 10 гарадоў краіны будуць праводзіцца на прынцыпах аб’ектыўнасці, незаангажаванасці, здаровага сэнсу і інтарэсаў справы — дэмакратычных пераменаў у краіне. Паводле ягоных слоў, прадстаўнікі рады будуць раіцца з мясцовай інтэлігенцыяй і дэмакратычнымі актывістамі дзеля выпрацоўкі тых прапаноў для грамадства, якія накіраваныя на яго кансалідацыю. На думку Коласа, вынікам сустрэч можа стаць выпрацоўка кансалідаванай пазіцыі айчынных дэмакратычных сілаў, якую можна дэлегаваць як беларускаму грамадству, так і міжнароднай супольнасці.Калі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі застаецца маральным захавальнікам эталона беларускай дзяржаўнасці ў дыяспары, дык Рада беларускай інтэлігенцыі можа стаць абаронцам гэтых каштоўнасцяў у самой Беларусі, — сказаў старшыня РБІ.
Першы амбасадар Беларусі ў ФРГ, кандыдат філалагічных навук Пётра Садоўскі звярнуў увагу на неабходнасць адстойвання радай традыцый і каштоўнасцяў беларускага нацыянальнага адраджэння, закладзеных Янкам Купалам, “Нашай Нівай і Беларускай Народнай Рэспублікай. “І гэтыя каштоўнасці трэба пакласці ў аснову нашых паездак па рэгіёнах, — адзначыў Садоўскі. На ягонае меркаванне, такая пазіцыя рады вельмі важная ў сённяшні “вельмі сур’ёзны час, калі ў грамадстве паўстаюць разброд, хістанне, страх і ўсё часцей гучаць заклікі пазбавіцца ад нацыянальных пут. “Рэалізацыя гэтых заклікаў можа прывесці да таго, што страціцца сувязь паміж рознымі пакаленнямі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў, — падкрэсліў Садоўскі.
Доктар фізіка-матэматычных навук Юрась Хадыка заклікаў сябраў рады выступіць пад час чарговага “Чарнобыльскага шляху, збор удзельнікаў якога запланаваны на 18.00 26 красавіка ў Мінску на пляцоўцы каля прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін звярнуў увагу на актуальнасць “Чарнобыльскага шляху пад час падрыхтоўкі будаўніцтва ў краіне АЭС, якая павінна стаць атамнай дубінай беларускіх уладаў для запалохвання Еўропы. Паводле ягоных словаў, на канец лета — пачатак восені запланавана сустрэча актывістаў творчых саюзаў, дзе будуць разглядацца пытанні духоўнага ўздзеяння постмадэрнізму на беларускі рух і разрыў пакаленняў айчыннай інтэлігенцыі.
Акадэмік Радзім Гарэцкі паведаміў пра ініцыятыву склікання II Усебеларускага з’езда за незалежнасць, сярод ініцыятараў якога ёсць прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі. Паводле яго словаў, гэты актуальны для краіны з’езд павінен абараніць ідэю беларускай Беларусі і яе незалежнай еўрапейскай дзяржаўнасці. Разам з тым, на думку навукоўцы, сёння нашмат цяжэй легітымна арганізаваць і правесці такі форум, чым гэта было ў 2000 годзе, калі адбыўся I Усебеларускі з’езд за незалежнасць.