Севярынец атрымаў 15-ы штраф за год

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў апошні штраф за акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам — натуральна, максімальны: 50 базавых велічыняў.

Пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса 25 кастрычніка 2016 года

Пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса 25 кастрычніка 2016 года


Суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна прысудзіла палітыку штраф за акцыі падтрымкі палітвязня 24 і 25 кастрычніка.
У Паўла Севярынца гэта ўжо 15-ы штраф за год. Агульная сума штрафаў сустаршыні БХД за прадпрымальніцкія акцыі, Дзень Волі, акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, акцыі салідарнасці з палітвязнямі ўжо дасягнула 14280 дэнамінаваных рублёў, ці больш як 7 тысяч долараў.
Але гэта яшчэ не ўсё: Севярынец чакае суда за акцыю 24 лістапада і пікет у падтрымку тэлеканала "Белсат" ля адміністрацыі Лукашэнкі 20 снежня.
bchd.info