Сілавікі прыйшлі ў офіс «Мегатопа»

Па інфармацыі тэлеграм-каналаў, супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў забралі тэхніку ў супрацоўнікаў, спрабуюць узламаць серверы.

megatop_4plyt.jpg


Ёсць затрыманыя, у тым ліку юрыст і бухгалтар.

Кампанія MEGATOP — гэта сетка з 90 крам абутку ў Рэспубліцы Беларусь і ў Расіі, а таксама з уласнай абутковай вытворчасцю, якая размяшчаецца ў Мінску, і з уласным складскім размеркавальным цэнтрам, які размяшчаецца ў пасёлку Шчомысліца.

У кампаніі працуе больш за 1400 чалавек.