Сілавікі прымусілі ўкраінку прыбраць з машыны герб Украіны і змяніць яго на чырвона-зялены сцяг
У Брэсце сілавікі прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны і замяніць на дзяржсцяг Беларусі. Аднак украінскія герб і сцяг не лічацца ў Беларусі забароненымі.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Украіны, якая ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі, «вырашыла пашукаць экстрыму» і стала чытаць не тыя інтэрнэт-крыніцы і «рэпосціць экстрэмісцкія матэрыялы».
Адзначым, што ўкраінскі герб і ўкраінскі сцяг не ўключаныя ў Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.