Сілавікі сарвалі дзіцячую імпрэзу ў Лебядзіным

Дзеці — самыя страшныя ворагі сілавікоў.

photo_2020_12_19_12_41_23.jpg

У Лебядзіным дзеці з бацькамі выйшлі ў сквер, прынеслі ўпрыгажэнні і збіралі рэчы для анкацэнтра. Праз нейкі час прыехалі бусік з сілавікамі, людзі ў балаклавах паўкругам ачапілі тых, хто сабраўся, пра штосьці з імі гаварылі. Таксама сілавікі сарвалі белыя стужкі. Прыкладна праз 15 хвілін 2 бусіка з'ехалі, 1 застаўся дзяжурыць каля дарогі. Дзеці з бацькамі не разышліся. Пра затрыманні не паведамляюць.

photo_2020_12_19_12_41_22__2_.jpg


photo_2020_12_19_12_41_22.jpg