Сяргей Антусевіч: Кішэнныя прафсаюзы няздольныя абараніць простага чалавека

На прыватных прадпрыемствах Гарадзеншчыны назіраецца масавае стварэнне дзяржаўных прафсаюзных суполак. Гэта адбываецца паводле даручэння Аляксандра Лукашэнкі.



antus_263x200.jpg

У Гародні аднымі з найбольш масавых з’яўляюцца прыватныя прадпрыемствы па вытворчасці мэблі. Менавіта там адзначаецца найбольшы ціск на працоўных, якія адмаўляюцца ад сяброўства ў прадзяржаўным прафсаюзе.

Як зазначае намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч, штучныя прафсаюзы не маюць нічога агульнага з абаронай правоў працоўных і ствараюцца зусім для іншых мэтаў:

— Калі прафсаюз прызначаны дырэктарам, як, напрыклад, на буйнейшай гандлёвай сетцы “Еўраопт” прафсаюз створаны Федэрацыяй прафсаюзаў рашэннем кіраўніка краіны. Чым будзе займацца гэты прафсаюз? Тымі функцыямі, якія не ўласцівыя прафсаюзам. Калі будуць узнікаць пытанні сацыяльнай абароны, пэўных працоўных правоў, заробку, умоваў працы, аховы працы, — такі кішэнны прафсаюз не ўстане абараніць простага чалавека.

На прыватных прадпрыемствах Гарадзеншчыны прафсаюзныя суполкі ствараюцца ў межах абласной арганізацыі Беларускага прафсаюзу работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Узначальвае гэтую арганізацыю былы кіраўнік Гародні Барыс Казялкоў.

Беларускае Радыё Рацыя