Гісторыка-культурныя каштоўнасці няма каму рэстаўраваць?

Пракуратура Гродзенскай вобласці канстатуе факт заняпаду гісторыка-культурных каштоўнасцяў у рэгіёне.  



img_5938_833x400.jpg

Зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі эфектыўнай рэстаўрацыі аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Дзяржава не ў стане самастойна захаваць помнікі архітэктуры, а прыватныя інвестары не маюць жадання ўкладаць сродкі.

Выхад з сітуацыі пакуль не знойдзены, зазначае намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч:

— Канешне вельмі шмат праблем, вельмі шмат пытанняў, якія нам яшчэ неабходна вырашыць і бываюць такія выпадкі, калі не ўсё залежыць толькі ад жадання добра гэта зрабіць. Шмат залежыць ад фінансавання і немагчыма адначасова фінансаваць рэстаўрацыйныя аднаўленчыя працы на ўсіх аб’ектах разам.

Паводле дадзеных Гродзенскага аблвыканкама, на тэрыторыі рэгіёна ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключана больш за 720 аб’ектаў. Сярод іх —  301 помнік архітэктуры, 326 помнікаў археалогіі, 96 —  гісторыі і 4 мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя