15 ліпеня Андрэй Хадановіч выступіць у Гародні
У сераду, 15 ліпеня, у Гародні, у Краме Ц (вул. Вялікая Траецкая, 16), а 18-й гадзіне Андрэй Хадановіч прэзентуе сваю новую кнігу "Нататкі таткі".
А 19-й вечара Андрэй Хадановіч пачытае вершы і паспявае для дарослых, паведамляе прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".