Ці стане свята ў Швейцарскай даліне пачаткам танцавальнай культуры ў Гродна?

15 ліпеня а 14:00 каля інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага” (вул. Ажэшкі, 17) адбудзецца свята кнігі “Эліза Ажэшка і яе акружэнне”.



svyata_shveicarskai_jpg_1_e1436880153217.jpg

Акрамя віктарын, майстар-класаў і тэатралізаванага прадстаўлення, гарадзенцаў і гасцей горада над Нёманам чакае этнавечарына з традыцыйнымі танцамі.

Сваімі чаканнямі ад вечарыны дзеліцца Антось Янкоўскі, прадстаўнік суполкі Традыцыйных культур:

“Этнавечарыны – гэта мара нашай суполкі Традыцыйных культур. Гэта мара, якая пачынае здзяйсняцца. І першую спробу вечарын на паветры мы правядзем у рамках мерапрыемства “Эліза Ажэшка і яе акружэнне”. Усіх запрашаем на гэта цудоўнае мерапрыемства. Ад сябе абяцаем гучныя спевы і вясёлыя танцы.


Спадзяемся, што гэта стане пачаткам танцавальнай культуры у Гродна. І хацелі бы нагадаць, што шукаем музыкаў – гарманістаў, баяністаў, скрыпачоў, дудароў і бубністаў — для далейшага правядзення такіх этнавечарын у Гародні”.

А мы ў сваю чаргу нагадваем, што першую этнавечарыну ў Гародні наладзілі яшчэ ў траўні курсы “Мова Нанова Гародня” і капэла “На таку” (Мінск).

www.movananova.by