Сёння ў Мінску прэзентуюць Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі

Мерапрыемства пройдзе 3 снежня ў 19 гадзін у галерэі “Ў”.



rep.jpg

www.istpravda.ru

3 снежня ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя сайта Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі — http://represii.net/

Матэрыялы для гэтага музея: аўдыё- і відэаінтэрв’ю з ахвярамі савецкай сістэмы, дакументы, фотаздымкі — збіраліся цягам васьмі гадоў, пачынаючы з 2007-га года.

Асноўнай мэтай музея з’яўляецца захаванне памяці пра савецкія рэпрэсіі, а таксама распаўсюд і данясенне да грамадства ведаў пра трагічныя падзеі савецкага мінулага праз асабістыя сведчанні канкрэтных асобаў — ахвяраў і сведкаў камуністычных рэпрэсіяў.

У прэзэнтацыі возьмуць удзел вядомыя гісторыкі, музеязнаўцы, грамадскія дзеячы. Чакаюцца выступы спевакоў Таццяны Грыневіч, Андрэя Мельнікава і Касі Камоцкай.
 

Падчас прэзэнтацыі будуць падведзеныя вынікі і ўзнагароджаныя пераможцы першага гарадскога квэста Музея савецкіх рэпрэсіяў, які адбыўся 31 кастрычніка ў Мінску.